Сёньня з Беларусі будзе дэпартаваны грамадзянін Украіны 17-цігадовы Арцём Чысьцікаў
https://spring96.org/be/news/4588
2006
2006-06-08T10:00:00+0300
2006-06-08T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Байцы спецназу прэвэнтыўна затрымалі Арцёма 5 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы разам з некалькімі ўдзельнікамі запланаванай акцыі пратэсту. Актывісты апазіцыі намагаліся правесьці пікет якраз супраць дэпартацыі іншаземцаў у часе прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Арцёма Чысьцікава ад 5 чэрвеня трымаюць у дзіцячым спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна, што побач са спэцпрыёмнікам для дарослых. Паколькі Арцём непаўнагадовы, суправаджаць яго будзе консул украінскай амбасады, паведаміла Радыё Свабоды.
У сакавіку беларускія ўлады дэпартавалі больш за тры дзесяткі чалавек, сярод якіх грамадзяне Канады, Польшчы, Украіны, Грузіі і Расеі