У Гародні працягваецца ціск на моладзевых актывістаў
https://spring96.org/be/news/4584
2006
2006-06-07T10:00:00+0300
2006-06-07T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў мясцовы праваабаронца Віктар Сазонаў, 6 чэрвеня ў пракуратуру Ленінскага раёну Гародні на допыт быў выкліканы Зьміцер Цесьлянок. Яго выклікалі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, заведзенай на маладафронтаўцаў. Допыт гарадзенскага моладзевага актывіста доўжыўся амаль тры гадзіны, прытым сьледчы пракуратуры псыхалягічна ціснуў на Зьміцера Цесьлянка. Зьміцера папярэдзілі, што яго яшчэ будуць выклікаць у пракуратуру.