Чальцы сем'яў зніклых у 1999 2000 гадах у Беларусі людзей сумесна з міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі вядуць кампанію па зборы подпісаў на карысць канвенцыі ААН па абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў
https://spring96.org/be/news/4579
2006
2006-06-07T10:00:00+0300
2006-06-07T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канвенцыя будзе разгледжаная ў часе першай сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая пачнецца 19 чэрвеня, паведаміла Deutsche Welle. У адкрытым лісце, які будзе прапанваны дэлегатам дзяржаваў удзельніц Рады, утрымліваецца заклік "у тэрміновым парадку" прадтрымаць канвенцыю, каб яна была накіраваная для прыняцця ў Генеральную Асамблею ААН. "Такім чынам, Рада ААН па правах чалавека не толькі ўнясе вялікі ўнёсак у барацьбу з гвалтоўнымі знікненнямі, але таксама ўмацуе свае пазіцыі і прадэманструе рашучасць і намеры адстойваць і абараняць правы чалавека", - указваецца ў звароце.