10 сутак арышту за налепкі пра акцыю маўклівага пратэсту
https://spring96.org/be/news/45753
2011
2011-09-21T08:55:31+0300
2011-09-21T08:55:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вольгу Падзерыну асудзіў суд Ленінскага раёна Мінска.
Аб гэтым паведамляе сайт ucpb.org. Вольга была затрыманая ў ноч з 18 на 19 верасня за расклейку налепак “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. На Падзерыну склалі пратакол за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў . Затым дзяўчыну адпусьцілі, паведаміўшы, што справа будзе перададзена ў РАУС па месцы жыхарства.
Сёння раніцай Падзерынай патэлефанавалі з Ленінскага РАУС і папрасілі забраць рэчы, якія ў яе былі канфіскаваныя падчас затрыманьня. У РАУС актывістка АГП была затрыманая і дастаўленая ў Дом правасуддзя для судовага разгляду, дзе і атрымала арышт.