viasna on patreon

Справа аб тэрарызме: працяг суду ў 11 гадзін

2011 2011-09-19T08:59:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/teraryzm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Менскім Доме правасуддзя працягнецца суд па справе аб тэракце.

Жыхары Віцебску  Дзьмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў абвінавачваюцца ў здзяйсьненьні выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. Таксама іх падазраюць ва ўчыненьні выбухаў у Віцебску ў 2005 і ў Менску ў 2008 гадах і яшчэ ў 30 злачынных эпізодах.

На папярэднім судовым паседжаньні 16 верасьня маці Уладзіслава Кавалёва распаўсюдзіла зварот да ўладаў аб правядзеньні рэферэндума ў пытаньні адмены сьмяротнага пакараньня. Яна непакоіцца, што смяротная кара будзе прыменена да яе сына. Яна таксама не верыць паказаньням сына ў оой частцы, што ён нібыта не паведаміў пра падрвыхтоўку да тэракта Канавалавым.

Сам Уладзіслаў Кавалёў лічыць, што Канавалаў не рабіў выбух у мінскім метро. Пра гэта ён заявіў у зале суда ў пятніцу.

Кавалёў заявіў, што падчас следства прызнаўся ў неданясенні пра выбух, бо з суседняга кабінета ў СІЗА пачуў крыкі Канавалава. Нібыта следчыя сказалі Кавалёву, што яму дадуць за неданясенне два гады турмы, а ў тэрарызме яго абвінавачваць не будуць. Кавалёў кажа, што даваў сведчанні, бо быў напалоханы магчымым расстрэлам. Пры гэтым ён пацвердзіў, што гвалт да яго не ўжывалася.

 

Нагадаем, што ў Вярхоўным Судзе Беларусі 15 верасьня распачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якіх вінавацяць ў выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. Таксама іх падазраюць ва ўчыненьні выбухаў у Віцебску ў 2005 і ў Менску ў 2008 гадах і яшчэ ў 30 злачынных эпізодах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства