Справа аб тэрарызме: беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі і ціск на журналістаў
У Доме правасудзьдзя ў Менску 15 верасьня распачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якіх вінавацяць ў выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. Таксама іх падазраюць ва ўчыненьні выбухаў у Віцебску ў 2005 і ў Менску ў 2008 гадах і яшчэ ў 30 злачынных эпізодах.
10-40. Актавая зала Дома правасуддзя на 430 месцаў. Занята каля трохсот. За 10 хвілін работнік суда абвясціў, што можна запускаць студэнтаў, якія занялі месцы на апошніх радах (прыкладна 30 чалавек).
У Доме Правасуддзя створаныя беспрэцэндэнтыя меры бяспекі. Пасьля рэгістрацыі і праходу праз меташукальнікі ўдзельнікаў судовага працэсу і журналістаў накіроўваюць на пэўныя месцы ў зале. Сцэна, на якой размясціліся суддзі, дзяржабвінаваўцы і адвакаты - у атачэньні дзесяці спецназаўцаў. Усе крайнія месцы ў зале займаюць пераапранутыя ў цывільнае спецслужбоўцы. Іх “выдаюць” навушнікі і мікрафоны.
У судовай зале адсутнічае мабільная сувязь. Як паведаміў журналістам у перапынку прэсавы сакратар УУС Менскага гарвыканкама Аляксандар Ластоўскі, мабільнай сувязі ў судовай залі ня будзе і далей, бо гэта зроблена адмыслова, каб забясьпечыць недатыкальнасьць працэсу.
Канавалава і Кавалёва змясцілі ў адмысловую клетку, якую ахоўваюць папераменна чатыры супрацоўнікі міліцыі. Выхады з залы кантралюе спецназ.
11-10. Пачаўся судовы працэс. Старшынствуе першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў. Народныя заседацелі: Згароўскі і Грыцко. Дзяржабвінаваўцы - намесьнік генеральнага пракурора Аляксей Стук, якому дапамагаюць яшчэ два пракуроры, старшыя следчыя Генпракуратуры Цімафееў і Мірончык.
Адвакаты – Станіслаў Абразей і Лепрэтаў.
У зале суда прысутнічаюць 121 пацярпелы, альбо іх законныя прадстаўнікі. У суд не з’явіўся 401 пацярпелы, 234 з іх даслалі ў суд заявы з просьбаю слухаць справу без іхнага ўдзелу.
11-25. Прадстаўнік
адной з пацярпелых, бацька Інэсы Крутой, Аляксандр Круты, да пачатку крымінальнага
працэсу па справе аб тэракце ў мінскім метро, які распачаўся 15 верасьня ў Доме правасуддзя, заявіў некалькі хадайніцтваў.
Адно з іх тычылася адмены сьмяротнага пакараньня:
"Я заяўляю хадайніцтва пацярпелай Крутой, мы патрабуем да пачатку судовага
працэсу адмяніць у РБ смяротнае пакараньне
як атрыбут варварства і ўвесці інстытут прысяжнага заканадаўства, каб яны
змаглі прыняць рашэнне па гэтым пытаньні",
- заявіў А. Круты.
Акрамя таго, Круты хадайнічаў аб пераносе судовага паседжаньня, паколькі на
азнаямленне з матэрыяламі справы было вельмі мала часу: тры дні.
Да хадаўніцтва Крутога далучылася пацярпелая Лебядзінская і пацярпелы Інкевіч.
Пацярпелы Саакян заявіў, што далучаецца да хадайніцтва у частцы таго, што і яму не прадставілі магчымасць у поўнай меры азнаёміцца з матэрыяламі справы і гэта выклікае ў яго сумневы ў якасьці следства.
Адзін з пацярпелых, Цюцюноў выказаўся супраць фота - і відэаздымкі пад час судовага працэсу. Суддзя задаволіў просьбу. Відэааператары і фотакарэспандэнты пакінулі памяшканьне. Прысутным загадалі выключыць мабільныя тэлефоны.
Адвакат Канавалава паведаміў суду, што ягоны падабаронны хадайнічаў аб гутарцы з адвакатам сам-насам. Абвінавачваньне выступіла супраць абвяшчэньня перапынку для такіх кантактаў. Старшыня суда не задаволіў хадайніцтва і адзначыў, што да суда быў падпісаны дакумент, які дазваляе абвінавачанаму мець кантакты з абаронцам у неабмежаванай колькасьці.
Дзяржабвінаваўца Аляксей Стук зачытаў абвінавачваньне на адрас Уладзіслава Канавалава, якому інкрымінуецца 12 злачынных эпізодаў, здзейсненых з 2000 па 2011 год. Гэта заняло больш за паўтары гадзіны часу.
Дзмітрыю Канавалаву прад’яўлена абвінавачаньне ва ўчыненьні тэрарызму, які ў тым ліку пацягнуў чалавечыя ахвяры, прычыненьне цялесных пашкоджаньняў рознай ступені цяжкасьці, іншыя цяжкія наступствы, у незаконных дзеяньнях у дачыненьні да выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмыснага знішчэньня і пашкоджаньня маёмасьці агульнанебяспечным спосабам.
13-45. Перад абвяшчэньнем перапынку судзьдзя Аляксандар Федарцоў забараніў журналістам кантактаваць з пацярпелымі і сведкамі, браць у іх каментары, бо гэта, на яго думку, можа ўспрымацца як уплыў на працэс і папрасіў журналістаў устрымацца ад камэнтароў матэрыялаў справы, у адваротным выпадку пагражаючы крымінальным перасьледам. Праваабаронцы расцанілі гэта як парушэньне закона аб СМІ і правоў грамадзян на атрыманьне інфармацыі.
14-30. Працэс адноўлены. Дзяржабвінаваўца Аляксей Стук
заявіў, што падсудны Канавалаў пасьля дактыляскапіі распачаў актыўныя меры, каб
пазьбегнуць затрыманьня і праз два дні падарваў сваю прыладу на станцыі
мэтро «Кастрычніцкая». Яе вага складала не менш за 12,5 кг.
Яна былая вырабленая на аснове некалькіх рэчываў, у бомбе былі
мэталічныя шарыкі, кавалкі арматуры.
Ён таксама заявіў, што іншы падсудны — Кавалёў — ведаў
аб падрыхтоўцы выбуху ў мэтро яшчэ з 2010 года.
У красавіку 2011-га ён дзейнічаў разам з Канавалавым.
У прыватнасьці, Кавалёў дапамог знайсьці здымную кватэру для падрыхтоўкі
да тэракту ў мэтро.
15-30. Зачытваецца абвінавачваньне Ўладзіславу
Кавалёву: «Уладзіслаў Кавалёў не паведамляў праваахоўнікам аб падрыхтоўцы
выбухаў з фальшывага пачуцьця таварыства. Кавалёў меў рэальную магчымасьць
паведаміць аб злачынствах».
У абвінавачваньні пералічваюцца эпізоды, зьвязаныя з саўдзелам у падрыхтоўцы
і ажыцьцяўленьні выбухаў, а таксама з незаконнымі дзеяньнямі ў дачыненьні
да выбуховых рэчываў.
Дзмітрый Канавалаў прызнаў сваю віну ў тэракце
ў метро і на праспэкце Пераможцаў, а таксама свае незаконныя
дзеяньні з выбуховымі рэчывамі. Астатнія эпізоды не прызнаў,
як і злоснае хуліганства на пачатку 2000-х гадоў.
Уладзіслаў Кавалёў прызнаў, што набываў тратылавыя шашкі і перадаваў
іх Канавалаву, а таксама выпадкі злоснага хуліганства на пачатку
2000-х гадоў. Аднак некаторыя эпізоды ён не прызнаў. Не прызнаў
свайго саўдзельніцтва ў тэрактах у мэтро і на праспэкце
Пераможцаў. Таксама ён заявіў, што ранейшыя паказаньні, якія даваў адносна
свайго ўдзелу ў тэракце ў мэтро, не пацьвярджае.
16-10. У працэсе абвешчаны перапынак да 11 гадзіны 16 верасьня.