viasna on patreon

Бяроза: Адміністратыўная справа збітай міліцыянтамі жанчыны спынена з-за нязначнасці

2011 2011-09-13T17:53:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalievich_halina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Бярозаўскай раённай суполкі КХП БНФ Галіна Кавалевіч

Старшыня Бярозаўскай раённай суполкі КХП БНФ Галіна Кавалевіч

13 верасня ў судзе Бярозаўскага раёна скончыўся разгляд адміністратыўнай справы старшыні Бярозаўскай раённай суполкі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Галіны Кавалевіч.

У ходзе судовага разбіральніцтва далі свае паказанні шафёр аўтазаку Аляксандр Папко і служачы канвойнай службы Аляксандр Мікалаевіч, якія непасрэдна нанеслі цялесныя пашкоджанні Галіне Кавалевіч. Пасля іх паказанняў суд вырашыў, што віна Кавалевіч у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі поўнасцю даказаная. Але, як сказаў суддзя Дзмітрый Карасінскі ў сваім выраку, справу спыняюць у сувязі з узростам жанчыны і малазначнасцю правапарушэння.

Галіна Кавалевіч рашэннем задаволена, хаця віны сваёй не прызнала:

- Сапраўды, з майго боку ніякага парушэння не было, таму суд вынес справядлівы вырак, я задаволеная. Але, хацелася б сказаць, што службоўцы нашай міліцыі так зневажаюць менавіта законапаслухмяных грамадзян. Я прышла адпачыць, сядзела на лавачцы, яны мяне схапілі і павалаклі. Я сядзела і чытала газету – ніхто не меў права мяне зневажаць, хапаць і наносіць пабоі. Чамусьці іншых жанчын не хапалі.

Нагадаем, 13 ліпеня Кавалевіч сядзела на лаўцы на гарадской плошчы. Супрацоўніка міліцыі Якава Самасюка не задаволіла пенсійнае пасведчанне жанчыны пры праверцы яе асобы. Галіна Кавалевіч была затрыманая і кінутая ў аўтазак, дзе міліцыянты ёй нанеслі пабоі. На целе Кавалевіч судова-медычная экспертыза зафіксавала 21 крывападцёк, была пашкоджана нага. На Кавалевіч быў складзены адміністратыўны пратакол.

Галіна Кавалевіч намерана накіраваць на імя начальніка Бярозаўскага РАУС скаргу на непрафесійную, неэтычную працу яго падначаленых, якія  затрымлівалі і збівалі яе. У выніку іх дзеянняў нанесена шкода здароўю жанчыне. На думку спн. Галіны, гэтыя людзі павінны быць пакараныя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства