viasna on patreon

Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі заклікаюць міжнароднае грамадзтва падтрымаць ініцыятыву "Выратуйце Гродна!"

2006 2006-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле БелаПАНу, першага чэрвеня беларускія гісторыкі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, а таксама студэнты звярнуліся да міжнароднага грамадства з адкрытым лістом, у якім заклікалі падтрымаць іх ініцыятыву "Выратуйце Гродна!"

У звароце ўказваецца, што гэты абласны горад быў адным з важнейшых у часы Вялікага княства Літоўскага, фактычна, адной са сталіц Рэчы Паспалітай. Пабудаваная ў ХІІ стагоддзі Каложская царква рэкамендавана да ўнясення ў спісы сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Аднак многія гістарычныя пабудовы, у прыватнасці, храмы, былі знесены ў савецкія часы, частка гістарычнага цэнтра была заменена плошчай Леніна.

"Сёння гарадзенскія ўлады па ўзгадненні з Менскам спрабуюць знішчыць усё тое, што засталося,"  гаворыцца ў адкрытым лісце. Так, рэканстукцыя Старога горада праводзілася без археалагічных раскопак. "Пацярпелі часткі палаца Радзівілаў і былой Ратушы, была знішчана рынкавая плошча, замест санацыі помнікаў праводзіцца рэканструкцыя, устанаўленне на іх месцы танных, дрэнных копій,"  указваюць беларускія гісторыкі.

Яны таксама адзначылі, што звярталіся да гарадскіх уладаў Гродна, аднак усе заклікі засталіся без увагі.

Аўтары звароту сцвярджаюць, што "беларускі ўрад ігнаруе меркаванне міжнароднай супольнасці ў пытаннях палітыкі, аднак працягваецца супрацоўніцтва з міжнароднымі культурнымі арганізацыямі і спрабуе захаваць рэнамэ, калі пытанне ідзе пра захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны".

Сярод тых, хто падпісаў ліст, ёсць прадстаўнікі Германіі, Індыі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Харватыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства