viasna on patreon

МАЛАДЫ ФРОНТ ЗАКЛІКАЕ НЕПАЎНАГАДОВЫХ ГАЛАДОЎНІКАЎ СПЫНІЦЬ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ

2006 2006-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня восьмы дзень правядзеньня моладзевай галадоўкі, у якой бяруць удзел каля 40 актывістаў з Менску, Салігорску, Горадні, Жодзіна, Ліды і ўкраінскага Луцку. Галадоўнікі патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед актывістаў "Маладога фронту" і іншых дэмакратычных арганізацыяў, а таксама вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі.

Як паведаміла прэс-служба арганізацыі, сёньня кіраўніцтва "Маладога Фронту" агучыла зварот з заклікам да ўсіх непаўнагадовых актывістаў спыніць свой удзел у гэтае акцыі:

Сябры!

Усе мы з захапленьнем назіраем за адчайнай акцыяй супраціву  моладзевай галадоўкаю, што пачалася ў Салігорску і праходзіць па ўсёй Беларусі, з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед Маладога Фронту. Гэтая акцыя ўраджвае сваёй рашучасьцю і мужнасьцю, мы ўдзячныя ўсім, хто прымае ў ёй удзел.

Тым часам нас вельмі непакоіць стан здароўя непаўнагадовых удзельнікаў мерапрыемства. Мы ня можам браць на сябе адказнасьць за здароўе і жыцьцё самаахвярных юнакоў, каторыя не пабаяліся кінуць выклік аўтарытарнай беларускай сістэме. Таму, захапляючыся рашучасьцю і мужнасьцю моладзі, мы просім і заклікаем усіх непаўнагадовых галадоўнікаў спыніць свой удзел у гэтай акцыі.

Дзякуй вам за вашыя шчырыя і адданыя сэрцы!

Жыве Беларусь!

Сяржук Бахун, Барыс Гарэцкі, Зьміцер Дашкевіч, Дзяніс Карноў, Павал Красоўскі, Сяржук Лісічонак, Валеры Мацкевіч, Артур Фінькевіч, Зьміцер Хведарук.

5 чэрвеня 2006

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства