2 чэрвеня сканчаецца тэрмін пакараньня актывіста штабу Аляксандра Казуліна Юрыя Радзівіла
https://spring96.org/be/news/4545
2006
2006-06-02T10:00:00+0300
2006-06-02T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Малады менскі прадпрымальнік быў асуджаны на 3 месяцы арышту. 2 сакавіка па ягоным аўтамабілі стралялі супрацоўнікі "Алмазу", якія перасьледавалі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна. Потым у судзе міліцыянты заявілі, што Юры Радзівіл нібыта стварыў пагрозу іх жыцьцю, таму яны ўжылі баявую зброю.
Малады апазыцыянэр адбываў пакараньне ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Ягоным сябрам невядомы дакладны час, калі яго выпусьцяць на волю, таму плянуецца дзяжурыць каля турмы з ранку, паведаміла Радыё Свабода.