Абаронца правоў цыганскай меншасьці з Беларусі, Мікалай Калінін, прыняў удзел у Форуме еўрапейскай цыганскай моладзі (FERYP)
Форум адбываўся ў Будапешце з 21 па 28 траўня. Прадстаўнікі цыганскай моладзі з розных еўрапейскі краінаў прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме, прысьвечанай навучаньню правам чалавека ў кантэксьце працы з цыганскай моладзьдзю.
“Форум цыганскай моладзі (FERYP) існуе ў Еўропе пры Дырэктараце “Моладзь, спорт і культурная спадчына”, – гаворыць Мікалай Калінін, --
Існуе больш за 15 гадоў, каардынуе працы моладзевых праграмаў, зьвязаных выключна з рома. Арганізацыя аб’ядноўвае практычна ўсе цыганскія арганізацыі ў Еўропе. І, нягледзячы на тое, што Беларусь не зьяўляецца сябрам Савету Еўропы, я быў запрошаны для ўдзелу ў гэтай сэсіі як прадстаўнік беларускай цыганскай моладзі. Калі гаварыць пра ўдзельнікаў мерапрыемства, то гэта сапраўды вельмі паважаныя людзі. Лідэрам арганізацыі зьяўляецца Аляксадра Райкова – балгарская цыганка, яна стаіць ля вытокаў аганізацыі. На сёньняшні дзень Аляксандра Райкова -- адна з самых уплывавых цыганскіх лідэраў у Еўропе і вельмі прыгожая жанчына. Пад час сустрэчы я пераканаўся, што цыганская моладзь у Еўропе сочыць за падзеямі ў Беларусі... Яны неабыякавыя -- цікавяцца нашай краінай, ведаюць асобных палітычных лідэраў і цудоўна разумеюць палітычную сітуацыю ў Беларусі. Я быў прыемна зьдзіўлены, што сярод цыган Еўропы вельмі шмат адукаваных і таленавітых маладых людзей. Асабліва хацелася бы адзначыць італьянскага цыганскага юрыста Ugo Caruso, цыганскага педагога і цудоўнага шахматыста з Македоніі Elez Bislim, цыганскага журналіста з Чэхіі Marek Polak, иніцыятыўную Ramizu Sakip, дзякуючы якой мы адчувалі сябе камфортна падчас семінара”.