"Вясна" перадасць у ДФР паручальніцтвы за Бяляцкага

2011 2011-08-31T07:46:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронцы цэнтра "Вясна" перададуць у Дэпартамент фінансавых расследванняў больш 800 заяў грамадзян з патрабаваннем вызваліць з турмы на вуліцы Валадарскага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

З самім жа праваабаронцам ніякіх следчых дзеянняў не праводзілася ўжо цэлы тыдзень, не было за гэты час і сустрэчы зняволенага кіраўніка "Вясны" са сваім адвакатам. Тым часам сёння паплечнікі Алеся Бяляцкага маюць намер перадаць праваабаронцу чарговую перадачу за краты:

- Перадачу мы плануем перадаць сёння. Літаральна заўтра, а можа паслязаўтра – будзем гэта ўзгадняць з адвакатам – плануем перадаць больш за 800 сабраных паручальніцтваў. Тое, што мы збіралі цэнтралізавана, не перадавалі. Але некаторыя людзі, якія дасылалі наўпрост у ДФР ці ў пракуратуру, яны ўжо атрымалі адмову. Следчых дзеянняў з ім не праводзіцца. Дапытваюць нас, сябраў «Вясны». Дапытваліся пра Бяляцкага і ў межах яго справы", распавёў сябра праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімір Лабковіч.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі быў затрыманы Дэпартаментам фінансавых расследванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі 4 жніўня. Бяляцкага абвінавачваюць у нясплаце падаткаў у беларускі бюджэт з грошай, накіраваных на дапамогу пацярпелым у часе палітычных рэпрэсій пасля падзеяў ночы 19 снежня мінулага года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства