Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прыняло заяву, у якой выказала заклапочанасць "амаль поўнай адсутнасцю беларускамоўных каментарыяў спартыўных спаборніцтваў на каналах беларускага тэлебачання"
https://spring96.org/be/news/4539
2006
2006-06-01T10:00:00+0300
2006-06-01T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле ТБМ, дадзены факт з'яўляецца відавочнай дыскрымінацыяй большасці грамадзян Беларусі, больш за 73% якіх лічаць беларускую сваей роднай мовай.
З нагоды атрымання Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй эксклюзіўных правоў на трансляцыю матчаў чэмпіянату свету па футболе 2006 года, ТБМ патрабуе ад старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, дырэктара Дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Барыса Герстэна і ад загадчыка аддзелам тэлекаментатараў Дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Уладзіміра Навіцкага арганізаваць каментарыі матчаў чэмпіянату свету, а таксама іншых спартыўных спаборніцтваў на дзяржаўнай беларускай мове.