Сёньня раніцай кватэру, дзе галадуюць актывісты салігорскага Маладога Фронту, наведалі супрацоўнікі міліцыі
https://spring96.org/be/news/4526
2006
2006-05-30T10:00:00+0300
2006-05-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
За час, пакуль маладафронтаўцы размаўлялі з міліцыянтамі пад вокны дому быў падагнаны адмысловы пад'ёмны кран, з дапамогаю якога супрацоўнікі ў цывільным зьнялі расьцяжку з надпісам "Галадоўка", што вісела на балконе кватэры.
Пяцёра салігорскіх актывістаў ужо другі дзень галадаюць і патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед і выпусьціць на волю Зьміцера Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Зьвязацца з галадаючымі і выказаць сваю падтрымку можна па тэлефоне 80171052136, паведаміла прэс-служба арганізацыі МФ.