15 моладзевых актывістаў былі затрыманыя на літоўска-беларускай мытні
https://spring96.org/be/news/4516
2006
2006-05-28T10:00:00+0300
2006-05-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома ПЦ "Вясна", 28 траўня на беларуска-літоўскай мытні быў затрыманы рэйсавы аўтобус, у якім вярталіся з Вільні моладзевыя актывісты. пасьля працяглага дагляду (каля 2 гадзінаў) 15 прадстаўнікоў "Вольнай моладзі", у якіх была групавая віза, беларускія памежнікі не ўпусьцілі ў Беларусь, а ў астатніх актывістаў спачатку спрабавалі забраць значкі "Далучайся!", але пасьля дазволілі іх правесьці, запатрабаваўшы задэклараваць.