viasna on patreon

Падчас матчу паміж маладзёвымі зборнымі Беларусі і Расеі ў Гомелі быў затрыманы грамадзкі актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка

2006 2006-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай гэтаму паслужыў накінуты на плечы нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Калі ў перапынку малады заўзятар пайшоў папіць кавы, яго затрымалі АМАПаўцы. Зьміцер быў дастаўлены ў аддзяленьне ГРАЎС, дзе на хлопца склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 167 ч.2 "Выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі". Таксама ў пастарунку з яго ўзялі адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі. Зараз Зьміцер чакае позву ў суд, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства