Міністэрства юстыцыі ініцыюе прыпыненьне дзейнасьці Беларускага Хэльсынскага камітэта.
https://spring96.org/be/news/4505
2006
2006-05-26T10:00:00+0300
2006-05-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гата паведамляе Радыё Свабода. У заяве міністэрства, апублікаваным на яго сайце, паведамляецца, што адпаведны зыск пададзены ў Вярхоўны суд. Паводле міністэрства, на працягу доўгага часу БХК сыстэматычна парушае заканадаўства і ўласны статут.
Сярод парушэньняў названа наступнае: у кастрычніку 2004 году падчас парлямэнцкіх выбараў БХК накіроўваў назіральнікамі на выбарчыя ўчасткі асобаў, якія не былі сябрамі камітэту, арганізацыйныя структуры БХК доўгі час выкарыстоўвалі ў якасьці юрыдычных адрасоў жылыя памяшканьні, акрамя таго, паводле Мінюсту БХК груба парушаў падатковае заканадаўства.