viasna on patreon

Справа новага абвінавачанага ў “масавых беспарадках” перададзена ў суд

2011 2011-08-09T12:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranovich_sviataslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святаслаў Барановіч

Святаслаў Барановіч

Святаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага. Следства скончана і абвінавачаны азнаёмлены з матэрыяламі справы. Бліжэйшым часам Менгарсуд, куды была перададзена справа, павінен прыняць рашэнне наконт таго, у якім з раённых судоў сталіцы будзе праходзіць крымінальны працэс.

Святаславу прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 КК – “удзел у масавых беспарадках”, што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства