viasna on patreon

Ціск на Свабодны прафсаюз мэталістаў прадпрыемства "Лёс" (г.Барань) працягваецца

2006 2006-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суполку Свабоднага прафсаюзу мэталістаў у Барані будзе правяраць пракуратура, паведаміла Радыё Свабода. Сьледчыя пазванілі кіраўніку суполкі Васілю Леўчанкаву па мабільным тэлефоне. Нумар тэлефона прафсаюзнага лідэра ў пракуратуру перадала адміністрацыя прадпрыемства "Лёс", і спадар Леўчанкаў мяркуе, што менавіта кіраўніцтва "Лёсу" ініцыявала праверку.

Канфлікт паміж свабодным прафсаюзам і адміністрацыяй прадпрыемства распачаўся яшчэ ў мінулым годзе, калі Васілю Леўчанкаву паведамілі, што "Лёс" адмаўляе суполцы ў прадастаўленьні памяшканьня. Тым часам, як у дачыненьні да афіцыйнай структуры ФПБ ніякіх пытаньняў не было, кіраўніку суполкі Свабоднага прафсаюзу было прапанавана вырашаць праблему на ўзроўні Міністэрства сувязі, якому падпарадкоўваецца прадпрыемства.

Перамовы з адміністрацыяй ні да чаго не прывялі, ня вырашылася канфліктная сытуацыя і ў часе ўчорашняга візыту на "Лёс" юрыста рэспубліканскага працоўнага арбітражу Ўладзімера Зайчыкава.

Васілю Леўчанкаву перадалі, што прадпрыемства адмовіла суполцы і ў прадастаўленьні юрыдычнага адрасу. Так што кіраўніку застаецца або плаціць за арэнду памяшканьня грошы, якіх проста няма ў недзяржаўнай структуры, або шукаць іншы офіс ды рэгістравацца там. Праверка пракуратуры, на думку спадара Леўчанкава, таксама ёсьць элемэнтам ціску на суполку Свабоднага прафсаюзу.

Між тым, ва ўсёй Віцебскай вобласьці засталіся толькі дзьве суполкі, не падпарадкаваныя ФПБ  у Наваполацку ды ў Барані, дзе Свабодны прафсаюз мэталістаў аб'ядноўвае каля 100 работнікаў прадпрыемства "Лёс".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства