viasna on patreon

Гомельскія актывісты Андрэй і Кацярына Толчыны адмовіліся выплочваць штрафы, якія былі накладзеныя ў выніку іх грамадзкай дзейнасьці

2006 2006-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулым тыдні адміністратыўная камісія Савецкага раёну Гомеля пастанавіла спагнаць з Андрэя і Кацярыны Толчыных па 155.000 рублёў за "распаўсюд друкаваных выданьняў, якія вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку і ня маюць выдавецкіх дадзеных, зьмест якіх накіраваны на прычыненьне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян".

Паводле інфармацыі гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб'яднаньня "Прававая ініцыятыва", сёлета на Гомельшчыне ўжо 7 грамадзкіх актывістаў атрымалі спагнаньні з такой фармулёўкай.

"Мы ня лічым сябе вінаватымі і не зьбіраемся выплочваць гэтыя штрафы. У нас няма ні грошаў, ні маёмасьці, якія адміністрацыйная камісія магла бы спагнаць з нас,"  паведаміў Андрэй Толчын прэс-службе Асамблеі НДА.

Аналагічная сітуацыя і ў Сьветлагорску. Тут Натальля Бордак адмаўляецца выплочваць 62.000 рублёў. Гэты штраф быў накладзены за тое, што ў час перадвыбарчай агітацыі плякат кандыдата ў прэзыдэнты А. Мілінкевіча пяць хвілінаў стаяў "у непрызначаным месцы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства