Сёння намесніка галоўнага рэдактара "Газеты Слонімскай" Сяргея Чыгрына выклікалі ў міжраённую пракуратуру, каб узяць з яго тлумачэнні
Па зьвестках прэс-службы БАЖ, тлумачэньні намесніка галоўнага рэдактара "Газеты Слонімскай" Сяргея Чыгрына ў міжраённай пракуратуры тычыліся артыкула "Чыноўнікі мяняюцца, а горад застаецца", ("ГС" №19 (466)).
У публікацыі ішла гаворка пра кадравыя перастаноўкі сярод чыноўнікаў: у прыватнасці, згадвалася пасада дырэктара Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі. У сваім артыкуле спадар Чыгрын адзначыў, што дзеючы дырэктар прадпрыемства Васіль Салевіч збіраецца пакінуць сваю пасаду, а на яго месца нібыта хочуць прызначыць аднаго з намеснікаў старшыні Слонімскага райвыканкама.
Спадар Салевіч і старшыня райвыканкама Мечыслаў Касцюк напісалі заявы ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць С. Чыгрына да адказнасці за тое, што ён нібыта зняважыў іх гонар і годнасць, а таксама за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі. Сяргей Чыгрын не згодны з выстаўленымі да яго прэтэнзіямі, пра што і напісаў у сваёй тлумачальнай нататцы.