Удзельніку маўклівых акцый пагражаюць крымінальнай адказнасцю
https://spring96.org/be/news/44886
2011
2011-07-29T16:25:33+0300
2011-07-29T16:25:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пакуль што 19-гадовага Сяргея Бяспалава толькі папярэдзілі.
28 ліпеня хлопца выклікалі ў гараддзел мінскай міліцыі. З яго ўзялі падпіску, што ён папярэджаны пра крымінальную адказнасць за ўдзел у "маўклівых" акцыях.
Сяргей Бяспалаў: "Мне пазванілі і сказалі аб'явіцца на працягу паўгадзіны, іначай прыедуць самі. Там мяне прымусілі падпісаць тлумачальную запіску, што мяне папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці за ўдзел у несанкцыяваных мітынгах і шэсцях".
Перад гэтым хлопцу некалькі дзён званілі з невядомых нумароў і, не прадстаўляючыся, абяцалі праблемы, калі ён і надалей будзе хадзіць на маўклівыя акцыі пратэсту.