Магілёў: прысуды ўдзельнікам маўклівай акцыі пакінулі бязь зьменаў
https://spring96.org/be/news/44857
2011
2011-07-28T13:16:56+0300
2011-07-28T13:16:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Магілеўскі абласны суд не задаволіў скаргі двух грамадзянаў, якіх затрымалі падчас маўклівай акцыі 3 ліпеня.
Алега Дзьячкова і Аляксандра Цімановіча Ленінскі суд
Магілёва прызнаў вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці.
Дзьячкова аштрафавалі на 30 базавых велічыняў, а Сімановічу вынесьлі
папярэджаньне. З гэтымі прысудамі яны не пагадзіліся і падалі скаргі ў
абласны суд, які пакінуў выракі бязь зьменаў.
Дзьячкоў прадставіў суду відэасюжэт пра сваё затрыманьне, але суд
палічыў, што ён акурат сьведчыць пра ўдзел Дзьячкова ў несанкцыянаваным
шэсьці.