viasna on patreon

Партыя БНФ пакінула свой офіс у цэнтры Мінска

2011 2011-07-25T16:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Партыя БНФ развіталася са сваім офісам у цэнтры Мінска. Пасля судовых спрэчак з камунальнікамі ўлады прамусілі партыю з’ехаць з «выспы сваободы», якая праіснавала 20 год.

На думку намесніка страшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, прыйдзе час, калі замест офіса БНФ будзе створаны музей:

– Му зусім нядаўна атрымалі апошні ліст, дзе прадпісана судовым выканаўцам Мінскага гаспадарчага суда, і начальнікам міліцыі, і камунальнікам заўтра а 10-й гадзіне прыслаць сваіх людзей для прымусовага высялення Партыі БНФ. Калі мы застанемся да заўтра тут, дык мы можам падставіць людзей пад дубінкі. Мы маглі б тут застацца, але мы не хочам рабіць карцінку, не хочам паступаць так, каб улады паступілі па сваім сцэнары. Адчуванне на душы не вельмі прыемнае, але ў той жа час ёсць і спадзяванне, што ўсё будзе добра. Будзе час, калі мы сюды вернемся. Зразумела, тут ужо будзе не офіс, але музей – часы будуць новыя.

Па словах старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, новы офіс партыі будзе знаходзіцца па адрасе вуліца Крапоткіна, 93а. Яго ўрачыстая прэзентацыя адбудзецца 25 жніўня гэтага года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства