Экскурсія "Беларуская Вільня"
https://spring96.org/be/news/44799
2011
2011-07-29T11:00:00+0300
2011-07-29T11:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vilniabelaruskaja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 ліпеня і 7 жніўня ў межах Летняй школы па правах чалавека , што арганізавана на базе Дома правоў чалавека, адбудуцца экскурсіі па Вільні. Экскурсіі будзе праводзіць Леанід Дранько-Майсюк - вядомы беларускі паэт, пісьменнік і знаўца мясцінаў Вільні, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй.
Экскурсанты даведаюцца шмат цікавага пра жыццё і прыгоды дзеячаў беларускай культуры ў Вільні, убачаць гістарычны будынак, дзе месцілася рэдакцыя першай беларускай газеты “Наша Ніва”, ды наведаць могілкі Росы, дзе знайшлі свой апошні прытулак Уладзіслаў Сыракомля, Адам Пілсудзкі, Францішак Аляхновіч.
Экскурсіі
бясплатныя, узяць удзел у іх можа кожны ахвотны.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне: +370 60 975 600, Андрэй Палуда