viasna on patreon

Заява дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага з нагоды аперацыі Змітра Бандарэнкі

2011 2011-07-26T12:19:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/migalskimarek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі выступіў з заявай з нагоды маючай адбыцца аперацыі на пазваночнік асуджанаму да турэмнага зняволення каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Змітру Бандарэнку.

Марэк Мігальскі заявіў наступнае: “Як намеснік члена ў дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю і як дэпутат, які ўзяў шэфства над беларускім палітвязнем Змітром Бандарэнкам, я выказваю глыбокую заклапочанасць з нагоды яго сітуацыі. З-за існуючых умоў у турме і жорсткага абыходжання, здароўе Бандарэнкі рэзка пагоршыўся - ён пакутуе ад запалення кілы міжпазваночнага дыска, зашчымлення спінных нерваў і парэзу нагі”.

“Зміцер Бандарэнка ў цяперашні час знаходзіцца ў турэмным шпіталі. Як стала вядома ягонай сям'і, у аўторак у шпіталі № 5 Мінска палітвязень будзе падвергнуты вельмі сур'ёзнай аперацыі пазваночніка. Без адэкватнай рэабілітацыі правядзенне такой аперацыі вельмі небяспечна. Усе лекары Бандарэнкі выступаюць супраць яе правядзення. Рэабілітацыя павінна доўжыцца не менш за некалькі месяцаў, у той час як зняволены пасля двух тыдняў будзе этапаваны ў калонію. Адсутнасць рэабілітацыі пагражае яму інваліднасцю на ўсё жыццё”,- выказвае заклапочанасць дэпутат Еўрапарламенту.

“Зміцер Бандарэнка таксама пацвердзіў паведамленні аб катаваннях і нялюдскім звароце з палітвязнямі ў турме КДБ. Калі ў пачатку студзеня яго здароўе пагоршылася, ён прасіў турэмныя ўлады аб кансультацыі лекара. У пакаранне быў змешчаны на 10 дзён у карцэр, нібыта за парушэнні правілаў ўтрымання. На працягу першых гадзін яго трымалі на ланцугу, у прыбіральню выводзілі са скаванымі за спіной кайданкамі рукамі. На працягу ўсяго знаходжанне ў турме Бандарэнка спаў на дошках на халоднай падлозе”,- адзначыў Марэк Мігальскі.

Еўрадэпутат запатрабаваў, каб аперацыя Змітра Бандарэнкі, калі не будзе адэкватнай рэабілітацыі, не праводзілася, а таксама выказаўся за неадкладнае вызваленне палітвязня”.

“Заклікаю таксама беларускія ўлады да захавання прававых нормаў, міжнародных канвенцый, удзельніцай якіх з'яўляецца Беларусь, і нацыянальнага права, якое гарантуе палітвязням гуманнае стаўленне”, - заявіў Марэк Мігальскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства