У Інстытуце гісторыі Акадэміі навук уведзеная негалосная забарона на ўдзел замежнікаў у раскопках
https://spring96.org/be/news/4473
2006
2006-05-23T10:00:00+0300
2006-05-23T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як мяркуюць археолягі, у раскопачных лягерах хтосьці з чыноўнікаў угледзеў тыя самыя "72 лягеры для падрыхтоўкі баевікоў", пра якія гаварыў Лукашэнка. Каб перастрахавацца, кіраўніцтва Інстытуту забараніла запрашаць замежнікаў на раскопкі. Забарона не фармальная, ніякім афіцыйным чынам не аформленая. Інфармацыю пра гэта "Наша Ніва" атрымала ад аднаго з археолягаў. Кіраўніцтва інстытуту такі факт не пацьвярджае.