На Берасьцейшчыне адбылася акцыя, мэта якой — абараніць правоў спажыўцоў жыльлёва-камунальных паслугаў
https://spring96.org/be/news/4472
2006
2006-05-23T10:00:00+0300
2006-05-23T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхары Пінску, Берасьця, Лунінца зрабілі сотні тэлефанаваньняў у жыльлёва-камунальныя службы і запатрабавалі за дзесяць дзён наладзіць тэхнічнае абслугоўваньне шматкватэрных дамоў, паведаміла Радыё Свабода.
Як паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі Ўладзімер Радзівончык, цягам многіх гадоў спажыўцы плацяць за тэхнічнае абслугоўваньне жыльля, але не атрымліваюць гэтай паслугі й самастойна займаюцца ўпарадкаваньнем і рамонтам месцаў агульнага карыстаньня ў сваіх дамах.
Паводле словаў спадара Радзівончыка, жыльлёва-гаспадарчыя службы не выконваюць сваіх абавязкаў, парушаюць Закон "Аб правах спажыўца", і калі патрабаваньні ўдзельнікаў акцыі будуць праігнараваныя, адстойваць свае правы яны будуць праз суд.