МІНЮСТ АДКЛІКАЎ ЗЫСК АБ ЛІКВІДАЦЫІ "САЮЗУ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ"!!!
https://spring96.org/be/news/4466
2006
2006-05-22T10:00:00+0300
2006-05-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, 22 траўня, у 14.30 у Вярхоўным судзе Беларусі адбылося чарговае паседжаньне па зыску Мінюсту аб ліквідацыі найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі - ГА "Саюз беларускіх пісьменьнікаў".
На паседжаньні выступіў прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон, які зачытаў хадайніцтва міністэрства, падпісанае міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым, аб адкліканьні зыску аб ліквідацыі арганізацыі. Падставы, выкладзеныя ў хадайніцтве: "Саюз беларускіх пісьменьнікаў" выправіў зробленыя раней заўвагі, і Мінюст, прыняўшы гэта даведама, а таксама звароты сяброў СПБ аб захаваньні арганізацыі, вырашыў адклікаць зыск. Судзьдзя Ігар Мільто задаволіў хадайніцтва і адзначыў, што Мінюст больш ня мае права вылучаць падобныя прэтэнзіі да арганізацыі.