Перамогаю газэты завершаная судовая справа газэты “Местное время – пресс”, якую летась закрылі на загад Менскага аблвыканкаму. Рэдактары маюць намер бліжэйшым часам аднавіць выпуск выданьня.
https://spring96.org/be/news/446
2003
2003-05-27T10:00:00+0300
2003-05-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 красавіка калегія Менскага абласнога гаспадарчага суду паставіла апошнюю кропку ў справе газэты “Местное время – пресс”. Суд прызнаў рашэньне Менскага аблвыканкаму, згодна з якім газэта была зачыненая, незаконным.
Рэдакцыя дамагалася таксама спагнаць з аблвыканкаму каля дзьвюх тысячаў даляраў кампэнсацыі. Але суд адмовіў у гэтым.
Такім чынам, паводле судовага рашэньня газэта адновіць сваю дзейнасьць. Рэдакцыя газэты мае намер бліжэйшым часам пачаць выдаваць газэту ў Полацку і Наваполацку. Аблвыканкам мусіць заплаціць 60 тысячаў рублёў дзяржпошліны.