Яўген Васьковіч утрымліваецца ў карцары

2011 2011-07-15T11:32:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бабруйскі сябар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Васьковіч, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, да 17 ліпеня знаходзіцца ў карцары папраўчай калоніі № 15 горада Магілёва.

Пра гэта стала вядома каардынатаркам аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісіі Кабанчук і па Магілёве - Таццяне Шамбалавай. Як паведаміла Таіса Кабанчук, у судзе яны атрымалі дазвол на сустрэчу з Яўгенам Васьковічам, але ў калоніі ў гэтым адмовілі з прычыны знаходжання актывіста ў карцары.

- Нам паведамілі, што ён знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Але яны не тлумачаць прычыны, па якой ён там будзе знаходзіцца да 17 ліпеня. А дазвол на гэтыя спадканні дзейнічае на працягу трох дзён. І гэтае спадканне ўжо адбыцца не можа. Мы мяркуем, па нейкіх чутках, што Яўген напэўна не падпісаў паперу аб тым, што лічыць сябе вінаватым па артыкулу 218-ым частка 3, яму давалі паперу падпісваць, што ён стане на шлях выпраўлення, напэўна ў іх такі парадак, таму хочуць гэтыя паперы атрымаць. Але не магу дакладна сцвярджаць, што гэта менавіта таму патрапіў у карцар.

Як адзначае Таіса Кабанчук, пакуль не вядома, ці перавядуць Яўгена Васьковіча з карцара 17 ліпеня. Напярэдадні прайшоў разгляд касацыйнай скаргі палітвяьня Яўгена Васьковіча, ранейшы прысуд – 7 гадоў пазбаўлення волі пакінуты ў сіле. Палітвязень намерыны абскарджваць гэты прысуд у судзе вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства