viasna on patreon

Прысуд Юрыю Радзівілу - 3 месяцы арышту.

2006 2006-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэньне вынес суд Маскоўскага раёну г.Мінска. Праз два тыдні Юры Радзівіл будзе на волі, бо ўжо болей за два месцы ўтрымлвіаецца ў СІЗА г. Мінска. Юры Радзівіл, актывіст апазіыці, кіроўца кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна, быў затрыманы асобамі ў цывільным 2 сакавіка 2006 г. Перад гэтым ягоная машына была абстраляная з пісталета "асобамі ў цывільным". Юрыя Радзівіла абвінавацілі за супраціў супрацоўнікам міліцыі і ў гвалце ў адносінах да іх. Справа была ўзбуджаная па ч.2 арт. 363 КК РБ (супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства