viasna on patreon

КДБ здабывае інфармацыю пра «маўклівыя» акцыі праз журналістаў?

2011 2011-07-13T17:00:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасля сённяшняга паходу ў КДБ карэспандэнту газеты «Белорусы и рынок» Ігару Ільяшу «настойліва не рэкамендавалі» разгалошваць дэталяў размовы.

Гутарка журналіста са следчым КДБ цягнулася больш за гадзіну і вялася «пад пратакол».

«Мне патлумачылі, што размова адбываецца ў межах аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якія тычацца «маўклівых акцый», — распавёў прэс-службе БАЖ Ігар Ільяш.

Галоўнай тэмай абмеркавання была прафесійная дзейнасць рэпарцёра і асвятленне ім акцый пратэсту. Напрыканцы сустрэчы следчы КДБ пацікавіўся ў журналіста, ці плануе ён наведаць сённяшнюю акцыю.

«Падпіску аб неразгалошванні справы з мяне не бралі, але вельмі настойліва „раілі“ не распаўсюджваць дэталяў сённяшняй размовы», — адзначыў Ільяш.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства