Артура Фінькевіча і Зьміцера Дашкевіча арыштавалі на 15 сутак, Суд над моладзевым актывістам Аляксеем Стральцовым перанесены на 19 траўня на 15.00. Стала вядома, што падчас зьбіцьця ў Паўла Драздова (арыштаваны на 15 сутак) быў пашкоджаны палец -- выдаленая пазногцевая пласьціна. Сьляды зьбіцьця ёсьць і ў Крысьціны Шацікавай – разьбітая губа і парванае адзеньне.
Рашэньне вынесенае па арт.156 (дробнае хуліганства). Моладзевыя актывісты былі беспадстаўна затрыманыя 17 траўня каля суда Маскоўскага раёну, дзе разглядалася крымінальная справа актывіста апазіцыі Юрыя Радзівіла. Рашэньне вынес суддзя Мікалаеў, ён жа вынес рашэньне і ў адносінах Зьміцера Дашкевіча, які быў арыштаваны на 15 сутак па арт.156 (дробнае хуліганства). Крысьціна Шацікава аштрафаваная на 2 базавыя велічыні (62 тыс.руб) Затрыманая 17 траўня ўдзень каля суда Маскоўскага раёну Крысьціна Шацікава, маці дваіх непаўнагадовых дзяцей, ноччу была дастаўленая ў дзевятую гарадзкую клінічную бальніцу. Ёй быў пастаўлены дыягназ "абвастрэньне вострага хранічнага гастрыту". Пасля медыцынскага агляду, як паведамілі ў медыцынскай установе, Крысьціна Шацікава была адвезеная ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
Нагадаем, што ўчора каля суда Маскоўскага раёна г. Менску, дзе праходзіў суд на Юрыем Радзівілам, былі затрыманы моладзевыя актывісты Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, Юлія Гарачка і Крысьціна Шацікава.