viasna on patreon

Ля Жодзінскага ізалятара чарга людзей з перадачамі

2011 2011-07-13T16:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля ізалятара ў Жодзіна не скарачаецца чарга людзей, якія спрабуюць перадаць перадачу сваім затрыманым родным. У панядзелак менавіта сюды – за 60 кіламетраў ад Мінску – перавезлі ўсіх асуджаных за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту на вуліцах беларускай сталіцы 3 і 6 ліпеня.

Па словах грамадскіх актывістаў, якія дапамагаюць сваякам арыштаваных, у Жодзіна, як і ў Мінску, міліцыянты па-ранейшаму адмаўляюцца прымаць якія-кольвек харчовыя прадукты, часам адмаўляюць у прыёме пітной вады і нават сродкаў асабістай гігіены.

- Можна перадаваць па камплекце пасцельнай бялізны, 2 пары шкарпэтак, сродкі асабістай гігіены, ваду, у прынцыпе ў неабмежаванай колькасці, але калі пад канец змены міліцыянты ўжо стаміліся, яны кажуць, што затрыманыя не ў сонатории і столькі ім гэтага проста не спатрэбіцца. Часам адмаўляюцца прымаць большую колькасць мыла, паперы, і кажуць, што гэта не месца адпачынку, яны адбываюць пакаранне і таму ўмовы павінны быць адпаведныя.

Гэтымі днямі сябры, знаёмыя і звычайныя грамадзяне перадаюць арыштаваным неабходныя рэчы. Актывісты-валанцёры таксама збіраюць грашовыя сродкі для набыцця неабходных гігіенічных сродкаў і вады, а таксама аплаты за знаходжанне ў самой турме, што прадугледжана беларускім заканадаўствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства