Моладзевы актывіст Зьміцер Дашкевіч арыштаваны на 15 сутак
https://spring96.org/be/news/4455
2006
2006-05-18T10:00:00+0300
2006-05-18T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рашэньне пра арышт моладзевага актывіста вынес суддзя суда Маскоўскага раёну Мікалаеў, супраць Зьміцера Дашкевіча сьведчыў супрацоўнік міліцыі Кандэра. Асудзілі моладзевага актывіста па арт.156 (дробнае хуліганства). На судзе Зьміцер Дашкевіч не стаў заяўляць хадайніцтва пра ўдзел адваката і не стаў выклікаць сьведкаў са свайго боку, бо ва ўмовах сучаснай беларускай судавытворчасьці гэта без сэнсу.