viasna on patreon

Падзеі ў Беларусі пасьля прэзідэнцкіх выбараў - у рэпартажы "Жыве Беларусь!" - будуць прадстаўленыя на прэстыжным міжнародным фэстывалі "Prix Italia" ў Венецыі

2006 2006-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У матэрыяле беларусаў з Беласточчыны – радыёжурналістаў Яраслава Іванюка і Юркі Ляшчыньскага, якія працуюць на "Радыё Беласток", расказваецца пра некалькі дзён пратэстаў, што адбываліся ў Беларусі пасьля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, а таксама пра намётавы лягер на Кастрычніцкай плошчы. Гэты рэпартаж "Жыве Беларусь!" будзе прадстаўляць польскую грамадзкую радыёжурналістыку на прэстыжным міжнародным фэстывалі "Prix Italia" ў Вэнэцыі.

Варта нагадаць, што 17 сакавіка Юрку Ляшчньскага, які разам з калегам з "Радыё Беласток" накіроўваўся ў Менск, каб асьвятляць прэзыдэнцкія выбары, але нягледзячы на наяўнасьць акрэдытацыі, беларускія памежнікі яго ў Беларусь не пусьцілі. Уехаць у Беларусь у спадара Ляшчыньскага атрымалася толькі з другой спробы, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства