Офіс АГП у Бабруйску апячаталі
https://spring96.org/be/news/44511
2011
2011-07-12T17:01:25+0300
2011-07-12T17:01:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Гэта адбылося пасля таго, як у памяшканне, арандаванае бабруйскай арганізацыяй партыі, завітала пракуратура.
Падчас візіту супрацоўнікаў пракуратуры на офісе не было нікога, акрамя
арэндадаўцы. "Пракурорскія" паздымалі фотаапаратам шыльду на дзвярах
офіса, правялі "размову" з уладальнікам памяшкання і паабяцалі вярнуцца
праз тыдзень. Пасля такой размовы арэндадаўца самастойна апячатаў офіс
партыі, паведамляе "Бобруйский курьер".
Варта адзначыць, што
апошнія месяцы на офісе АГП у Бабруйску адбывалася шмат культурніцкіх і
грамадскіх мерапрыемстваў: выступы бардаў, паэтаў і пісьменнікаў,
праваабаронцаў, палітычных і грамадскіх дзеячаў.