Крысьціна Шацікава, затрыманая перад пачаткам суда над Юрыем Радзівілам, ноччу дастаўлялася ў дзевятую гарадзкую клінічную бальніцу
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", затрыманая 17 траўня ўдзень каля суда Маскоўскага раёну Крысьціна Шацікава, маці дваіх непаўнагадовых дзяцей, ноччу была дастаўленая ў дзевятую гарадзкую клінічную бальніцу. Ёй быў пастаўлены дыягназ "абвастрэньне вострага хранічнага гастрыту". Пасля медыцынскага агляду, як паведамілі ў медыцынскай установе, Крысьціна Шацікава была адвезеная ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
Нагадаем, што ўчора каля суда Маскоўскага раёна г. Менску, дзе праходзіў суд на Юрыем Радзівілам, былі затрыманы моладзевыя актывісты Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, Юлія Гарачка і Крысьціна Шацікава. На іх складзеныя пратаколы па артыкуле 166 Адміністратыўнага кодэксу "Непадпарадкаванне законнаму распараджэньню альбо патрабаванню супрацоўнікам міліцыі", за што прадугледжана адміністратыўная адказнасьць ў выглядзе штрафу ад 5 да 10 базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт да 15 сутак.