viasna on patreon

Гарадзенскія зняволеныя трымаюць галадоўку

2011 2011-07-11T15:55:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarchuk_zmicier.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Бандарчук

Дзмітрый Бандарчук

Як стала вядома, у Гарадзенскім ізалятары часовага ўтрымання асуджаныя ўдзельнікі маўклівага пратэсту трымаюць галадоўку. Гэта стала вядома пасля таго, як гарадзенскія актывісты сталі настойваць, каб для зняволеных прымалі харчовыя перадачы, якіх супрацоўнікі ІЧУ браць не хацелі. Праз нейкі час тыя вымушаныя былі прызнацца, што не бяруць харчовых перадач з-за таго, што самыя зняволеныя адмовіліся ад ежы.

Нагадаем, што сярод зняволеных у ІЧУ знаходзяцца паэт і публіцыст Юры Гумянюк, які быў засуджаны да 12 сутак адміністрацыйнага арышту, журналіст Алесь Дзянісаў, які атрымаў 10 сутак арышту. З імі таксама знаходзяцца яшчэ некалькі журналістаў, а таксама грамадска-палітычны актывіст Зміцер Бандарчук, - паведамляе “Гарадзенская вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства