Ці дазволяць прадуктовыя перадачы адміністратыўна арыштаваным?
З
праблемай забароны на прадуктовыя перадачы адміністратыўна
арыштаваным праваабаронцы змагаюцца з моманту ўступлення ў сілу Працэсуальна-выканаўчага
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных
правапарушэннях у 2007 годзе.
З гэтай нагоды было накіравана шмат зваротаў у розныя дзяржаўныя органы
і асобным службовым асобам, але да чэрвеня 2011 года не ўдавалася зрушыць з
мёртвай кропкі гэтае пытанне.
Падобны зварот у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і
прававых даследаванняў накіроўвала і выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах
чалавека» Ксенія Дубіцкая. Па выніках разгляду паведамлення
праваабаронцы адказалі, што ў законапраект аб змене адміністратыўнага
кодэкса былі ўнесены адпаведныя змены.
«Я станоўча ацэньваю той факт, што эксперты з Нацыянальнага цэнтра
заканадаўства і прававых даследаванняў нарэшце звярнулі ўвагу на праблему
парушэння правоў адміністратыўна арыштаваных. Аднак усё
будзе залежаць ад заканадаўцаў, якія прымуць альбо не прымуць гэтыя змены ў
Працэсуальна-выканаўчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных
правапарушэннях», - адзначае Ксенія Дубіцкая.