viasna on patreon

Суд Ленінскага раёну горада Менска прыгаварыў да 15 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Ласкутова – журналіста і сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

2006 2006-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першапачаткова Паўлу прад'явілі крымінальнае абвінавачваньне ў "пагрозе судзьдзям пры выкананьні службовых паўнамоцтваў", пасьля абвінавачваньне перавялі ў разрад адміністрацыйных правапарушэньняў. Як гаворыць сам Павал, ягоная сяброўка нядаўна згубіла тэлефонную картку, з якой, як высьветлілася, невядомы мужчына патэлефанаваў ноччу судзьдзі Тупік і сказаў: "Гэта народнае судзілішча. Вам будзе забаронены ўезд у Эўропу".

Са слоў Паўла, падчас сьледзтва супрацоўнікі міліцыі вельмі цікавіліся яго палітычнымі поглядамі, адносінамі да ўлады, доўгі час не казалі, ў чым ён абвінавачваецца, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Міліцыянты правялі на кватэры ў П.Ласкутова вобшук толькі з адным законным панятым. На судзе не была прадстаўленая стужка запісу телефанаваньня невядомага з пагрозамі да судзьдзі, не было гукавай экспэртызы голасу. Акрамя таго, падчас паседжаньня судзьдзя падкрэсьліла, што Павел падтрымлівае бок апазыцыі, а не існуючай улады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства