Дзяржміністар МЗС Нямеччыны заклікае вызваліць усіх затрыманых
https://spring96.org/be/news/44293
2011
2011-07-01T12:20:30+0300
2011-07-01T12:20:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дзяржміністар ў МЗС Нямеччыны Вернер Хойер скрытыкаваў дзеяньні
беларускіх уладаў падчас мірных акцый пратэсту ў Менску і іншых
гарадах.
"Я рашуча асуджаю абсалютна неадпаведныя і збольшага гвалтоўныя дзеяньні
беларускіх сіл бясьпекі супраць мірных грамадзянаў і прадстаўнікоў
СМІ", - гаворыцца ў заяве Хойера, распаўсюджанай прэс-службай
зьнешнепалітычнага ведамства.
"Заклікаю ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых. Падобнымі
дзеяньнямі асобы, адказныя за прыняцьце рашэньняў, зноў
прадэманстравалі сваю непавагу да асноўных грамадзянскіх правоў.
Нямеччына і Эўрапейскі Зьвяз зьяўляюцца партнэрамі тых беларускіх
грамадзянаў, якія вядуць барацьбу за свабоду і дэмакратыю", -
падкрэсьліў дзяржміністар.