Барысенка засудзіў усю сямью Шылаў

2011 2011-06-30T20:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 чэрвеня ў Салігорску судзілі затрыманых удзельнікаў учорашняй маўклівай акцыі пратэсту, што кожную сераду праходзіць на галоўнай плошчы сталіцы шахтароў. Пяцёра з шасьці падсудных правялі гэту ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня. Чацьвёра з гэтых шасьці застануцца там і ў бліжэйшыя тыдні.

Прысуды ўражваюць сваёй жосткасьцю. Агулам затрыманыя правядуць за кратамі 45 сутак і сплоцяць 875 тысяч рублёў толькі за тое, што 29 чэрвеня ў 19 гадзін вечара яны знаходзіліся на цэнтральнай плошчы гораду і маўчалі. У іх не было не сьцягоў не транспарантаў, яны ня выкрыквалі лёзунгаў і не да чаго не заклікалі. Салігорскім судзьдзям гэтага паказалася дастатковым каб вынесьці наступныя прысуды.

Уладзімер Шыла асуджаны на 15 сутак арышту, яго сыны Іван і Ільля — на 10 і 7 сутак адпаведна, Сьвятлана Шыла — жонка й маці — аштрафаваная на 20 базавых велічыняў. Яшчэ адзін удзельнік акцыі, Андрэй Тычына, атрымаў 13 сутак арышту. Таксама штрафам у 5 базавых велічынь быў пакараны моладзевы актывіст Валянцін Фядзюк.

Ня гледзячы на тое, што будынак салігорскага суда зьяўляецца найбуйнейшым у Беларусі, месца для паседжаньня па справе маўклівага пратэсту ў ім не знайшлося і судовы працэс праходзіў за зачыненымі дзьвярыма ў Салігорскім РАУС. З гэтай прычыны нам покуль вядома прозьвішча толькі аднаго з двух судзьдзяў, што прымалі ўдзел у гэтай палітычнай расправе. Гэта Ягор Барысенка, які ўжо не аднойчы выносіў жорсткія прысуды грамадзкім актывістам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства