Падчас "маўклівай" акцыі ў Мінску і Брэсце былі затрыманыя журналісты

2011 2011-06-29T21:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За гадзіну да пачатку "маўклівай акцыі" у Мінску ля Кастрычніцкай плошчы затрымалі рэпарцёра Алеся Пілецкага і фотажурналіста Уладзя Грыдзіна

Журналіст "Нашай Нівы" Алесь Пілецкі чакаў, калі скончыцца моцны доджд разам на ўваходе на станцыю метро "Кастрычніцкая",калі  да яго падыйшлі міліцыянты і папярэдзілі, што ён павінен сысці, а калі не сыйдзе - за ім прыезде машына.

Калі Алесь Пілецкі адмовіўся сыходзіць, у журналіста праверылі дакументы, а пасля адвезлі яго ў гарадскі аддзел міліцыі №1 Цэнтральнага раёну.

Праз пэўны час Алеся Пілецкага адпусцілі.

"Ніхто з міліцыянтаў, якія мяне затрымлівалі, нават не назваў сваё імя", - распавёў прэс-службе БАЖ сам журналіст.

Ён жа паведаміў, што ў міліцэйскім пастарунку бачыў затрыманага фотакарэспандэнта Уладзя Грыдзіна.

"Яго досыць жорстка валаклі. Бачыў, што камера ў Грыдзіна пашкоджаная - разбіты фільтр на аб'ектыве", - распавёў Пілецкі.

Каля 19.00 стала вядома, што Грыдзіна таксама выпусцілі з пастарунку. 

Падчас масавага "хапуна" быў  затрыманы журналіст "Белгазеты" Вадзім Заміроўскі.

Як паведамляе "Салідарнасць" таксама была затрыманая незалежная журналістка Аліна Радашчынская

"Беларускія навіны" паведамляюць, што затрыманы карэспандэнт БелаПАН Вадзім Шмыгаў. Затрыманая таксама фотажурналістка БелаПАН Ксенія Авімава.

Відэааператару БелаПАН Васілю Сямашку міліцынты разбілі лоб, у яго кроў. Фотакарэспандэнтцы Наталлі Аблажэй пашкодзілі камеру.

Каля 20.00 стала вядома, што другі раз за вечар быў затрыманы фотакарэспандэнт Ўладзь Грыдзін.

Як паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" у Мінску падчас асвятлення акцыі быў затрыманы фотакарэспандэнт агенцтва Павел Паташнікаў

«Комсомольская правда» в Белоруссии» паведамляе, што былі затрыманыя і дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС Мінска карэспандэнты выдання Кацярына Барысевіч і Алена Талкачова, а таксама фотакарэспандэнт газеты Сяргей Гапон. Праз пэўны час іх адпусцілі, пасля ўмяшальніцтва ў справу прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага.

Не абыйшлося ў Мінску і без затрыманняў замежных журналістаў. Як паведамляе "Радыё Свабода" на вуліцы Янкі Купалы быў затрыманы латвійскі журналіст Угіс Лябіціс.

Падчас здымак невядомыя людзі ў цывільным збілі карэспандэнта і аператара Рускай службы Бі-Бі-СІ Алега Болдырава і Максіма Ламакінапаведамляе сайт гэтага СМІ.

У Брэсце былі затрыманыя журналіст Алесь Ляўчук і фотакарэспандэнтка БелаПАН Мілану Харатава, паведамляе "Брэсцкая газета". Апошнюю затрымалі як асобу, якая, нібыта "падыходзіць пад апісанне жанчыны, якую падазраюць у крадзяжы".

Фота на сайце БАЖ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства