viasna on patreon

Хроніка маўклівай рэвалюцыі: 29 чэрвеня

2011 2011-06-29T19:27:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastrycznickaja29-06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кастрычніцкая плошча ў Менску агароджаная турнікетамі. Праходзіць на плошчу могуць толькі супрацоўнікі міліцыі. За Палацам рэспублікі па вуліцы Інтэрнацыянальнай і ў двары за ўнівэрсамам "Цэнтральны" стаяць аўтобусы са сьпецназам. Ёсьць затрыманьні сярод журналістаў.

Затрыманы фотакарэспандэнт радыё "Свабода" Уладзь Грыдзін. Пры затрыманьні яму разьбілі святлофільтр ад камэры. "Наша ніва" паведамляе пра затрыманьне журналіста газэты Алеся Пілецкага. Абодвух журналістаў адпусьцілі пасьля ўмяшальніцтва прэс-сакратара ГУУС. Знаходзіліся яны ў гарадзкім аддзеле міліцыі №1 каля Нацыянальнага музэю.

19:10 Пачаліся затрыманьні, пад'ехаў міліцэйскі аўтобус, людзі ў цывільным выбарачна хапаюць людзей  і груба запіхваюць у аўтобус. На вачах карэспандэнта Радыё Свабода затрымалі каля 10 чалавек каля пераходу да цырку.

19:15 Народ выцясьняюць далей ад праспэкту, ад скрыжаваньня вуліцы Янкі Купалы ў бок ВДНГ. Спрабавалі затрымаць здымачную групу Літоўскага тэлебачаньня.

Будынак КДБ на прашпэкце ахоўваюць вайскоўцы. У кожным двары ад ГУМа да Цырку знаходзяцца аўтобусы зь міліцыяй.

19. 30 Відэаапэратару БелаПАН Васілю Сямашку міліцынты разьбілі лоб, у яго кроў, паведамляе Радыё Свабода.

Сярод затрыманых каля Цырку - Паліна Кур'яновіч і Кася Людвіг. Затрыманых адвезьлі ў Савецкі РУУС.

У адным з аўтобусаў - 42 затрыманыя. Сярод іх - Кацярына Ерусалімская, Даніла Ганчароў, Вечаслаў Круг, Ян Мельнікаў, Слава Калядзіч. Усіх вязуць у Ленінскі РАУС. Таксама у Ленінскім РАУС знаходзяцца: Васільеў Ільля, Грузд А.В., Мартынава Е.В., Бацян І.М., Бутрыс С.А., Бацян Л.В (56 год, разбітая галава).Далівеля Артур, Хадасевіч Юрый.

Твітэр БХК паведамляе пра наступных затрыманых: Тунілевіч В., Фалалееў, Кася Людвіг, Гур'яновіч М., Бандарык А., Фоськаў К., Шыш А., Стрэльчык Віталь.

Журналістка "Белсату" Радачынская, якой удалося зьбегчы з аўтазака, паведаміла, што ўнутры застаўся грамадзянін Эстоніі Данільчык-Паулз Мікіта.

Падчас здымак "маўклівай акцыі" у Мінску людзі ў цывільным збілі карэспандэнта і аператара рускай службы BBC Алега Болдырава і Максіма Ламакіна, паведамляе bbc.co.uk.

На вуліцы Янкі Купалы затрымалі карэспандэнта Латвійскага радыё, яго імя — Угіс Лебетіс, паведамляе Радыё "Свабода".  "Беларускія навіны" паведамляюць, што затрыманы карэспандэнт БелаПАН Вадзім Шмыгаў. Затрыманая таксама фотажурналістка БелаПАН Ксенія Авімава.

Затрыманьні на прашпэкце Пераможцаў. Каля кінатэатру "Масква" ўжо 2 аўтобусы з затрыманымі. Каля Палацу спорту забралі 5 чалавек: 3 хлапцы і 2 дзяўчыны, трое зь іх - журналісты. Іх пасадзілі ў асобны ЎАЗік.

Радыё Свабода паведамляе, што затрымалі карэспандэнта «Белгазеты» Вадзіма Заміроўскага.

20.18 Затрыманы Кудзін Аляксандр.

20-35. Па папярэднік падліках усяго ў Менску затрымана каля 80 чалавек. У рэгіёнах каля сарака. У Ленінскім РУУСе зараз -Пуленовіч О, Мензелеўскі А, Хажня В, Нічыпар К, Макарэвіч С, Шчыткін А, Ляўковіч Дзяніс, Шведаў Раман, Фенцік Паша, Ульянаўскі К, Філюта Аляксандр, Шыманскі Яўген, Махоцін Саша, Шмецялюк  Саша, Жалабковіч В., Варфаламеева О, Шыманскі Д, Граблюк С, Мельнікаў Ян, Грузд Арцём - усяго 43 чалавекі.

Журналіст Вадзім Заміроўскі знаходзіцца ў Савецкім РУУСе.

20-40. Затрыманых у Менску адвезлі ў Ленінскі, Цэнтральны, Маскоўскі (каля 20-ці чалавек) і Фрунзенскі РАУСы.

20-45. Сярод затрыманых -  Казінец Вадзім, Навіцкі Дзяніс, Грабавы Ўладзіслаў, Семская Алена, Пратасенік Аляксей, Баркоўскі Яраслаў, Чарвякоўскі Антон, Літвінчык Мікіта, Аксіцёнак Андрэй, Старычаў Максім, Антон Шчарбакоўскі.

Прозвішчы  затрыманых (Наша ніва): Канстанцін Салькоў, Валеры Тумелевіч,  Канстанцін Сіліпаў, Віталь Стрэльчык.

20-48. У Раусах перапісваюць пашпартныя дадзеныя затрыманых. Усяго ў Ленінскім РУУСе зараз 56 чалавек, у Савецкім - 30, у Маскоўскім - каля 20-ці. У Фрунзенскім каля дзесяці чалавек, сярод іх непаўнагадовы Фіневіч-Сакура Ільля.

21-15. У Фрунзенскі РУУС прывезлі яшчэ 38 чалавек. Агулам тут каля 45-ці затрыманых. Сярод іх - Ігар Кудлаеў і Сіліванаў Алег, Стэфан Сыцько, Герко Дзмітрый (адпушчаны пасьля узяцця тлумачэнняў), Кадыка Натальля, Кудзін Аляксандр, Цярэшчанка Уладзімір.

21-20. З Маскоўскага РУУСа адпусцілі 7 журналістаў без складання пратаколаў. У міліцыі застаецца каля 20-ці чалавек. Сярод іх Юля Маеўская і Аляксандр Байда.

21-25. Каля кінатэатру "Масква" затрыманыя Чарняк Максім і Лелікаў Дзяніс.  Максім Сарычаў затрыманы - Савецкі РУУС

21-40. У Савецкім РУУСе- 30-40 чалавек, Вадзіма Заміроўскага вызвалілі, акрамя Кур'яновіч і Людвіг тут таксама Максім Швед.

21-50. У Ленінскім РУУСе - Кавалевіч Андрэй, Махоцін Алесь, Асцякоў Уладзімір, Шыманскі Ігар, Шведаў Раман, Шульц Максім, Пулінава Вольга, Каўрыга Канстанцін, Жалабкевіч Уладзіслаў, Ганчароў Дзяніс, ФЙілюта Алесь, Савін Аляксандр, Фендрык Павел, Шаплаўскі Ігар, Шаплаўская Вольга, Аляксеева Алена.

22-00. Сярод затрыманых - Рыма Ушкевіч, акторка й рэжысёр Свабоднага тэатра.

22-10. З Цэнтральнага РУУСа выпушчаны Дзьмітрый Бань.

22-15. На Паліну Кур'яновіч складзены пратакол. Ноч яна правядзе ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

22-20. «Комсомольская правда» в Белоруссии» паведамляе, што былі затрыманыя і дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС Мінска карэспандэнты выдання Кацярына Барысевіч і Алена Талкачова, а таксама фотакарэспандэнт газеты Сяргей Гапон. Праз пэўны час іх адпусцілі, пасля ўмяшальніцтва ў справу прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага.

22-40. З Маскоўскага РУУСа вызвалілі 9 чалавек (Жалезны, Калеш, Мулькін, Быхаў, Гудкоўскі, Маеўская Юля). Там застаецца яшчэ шмат затрыманых (усяго 32 чалавекі).

22-50. У Савецкім РУУСе  на 8 чалавек аформілі пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства - лаянка).

22-55. Як паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" у Мінску падчас асвятлення акцыі быў затрыманы фотакарэспандэнт агенцтва Павел Паташнікаў. Таксама была затрыманая незалежная журналістка Аліна Радашчынская

23-10. З Ленінскага РУУС выпусцілі Калядзіна Вячаслава, Мартынаву Яўгенію, Махоціна Аляксандра, Кавалевіч Аляксандра. Застаюцца -  Лыскавец Юрый, Варфаламеева Вольга, Дудар Аляксей, Бутрыс Сяргей, Ляўковіч Дзяніс, Мельнікаў Ян (складзены пратакол)

23-10. З Фрунзенскага РУУСа на гэты час выпусьцілі 30 чалавек, 8 засталося яшчэ.
27 чалавек было ў Савецкім РУУСе складзена  8 пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні. Усяго тут было 27 чалавек.

БЕРАСЬЦЕ На плошчы Леніна перад будынкам Берасьцейскага аблвыканкаму сабраліся некалькі дзясяткаў маладых людзей. Таксама тут шмат міліцыі, падразьдзяленьне спэцназу. Тэрыторыя плошчы абнесена чырвонай стужкай. Тут грае аркестар, часта выконвае цяперашні гімн Беларусі і «Дзень перамогі». Людзі ў цывільным шмат здымаюць на фота- й відэакамэры. «Народ да плошчы яшчэ падыходзіць», — паведаміў праваабаронца Ўладзімер Вялічкін. Затрыманы Юрый Бакур.Удзел прынялі больш за тысячу чалавек. Затрымана прыкладна 50 чалавек. Сярод затрыманых - журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харатава. Па апошніх звестках падчас "маўклівай акцыі" ў Брэсце былі затрыманыя 73 чалавекі.

ЖОДЗІНА Затрыманыя Сяргей Салаўёў, Аляксей Лапіцкі і Пятроў. На Аляксея Лапіцкага складзены пратакол па арт 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі.) Ён змешчаны да суду пад варту.

ГАНЦАВІЧЫ. На плошчу выйшла  13 человек. Міліцыя затрымала траіх удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту.

ВІЦЕБСК Плошча Перамогі ачэпленая па пэрымэтры. Тут жа патрулююць амапаўцы і людзі ў цывільным, кожны з рацыяй. На плошчу нікога не пускаюць, але відаць, што за мэталічнымі загарадкамі не вядзецца падрыхтоўка да дыскатэкі, пра якую сёньня паведамляла а 16-й гадзіне мясцовае тэлебачаньне ў «бягучым радку» на экране тэлевізараў. Спэцназ праганяе моладзь ад плошчы Перамогі. Юнакам і дзяўчатам забараняюць сядаць на лавы, што стаяць па пэрымэтры. Пры гэтым людзей адціскаюць да будынку віцебскага Галоўпаштамту. Старэйшым загадваюць адыходзіць далей ад плошчы, а моладзі забараняюць зьбірацца ў купкі.  Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Правальскі быў затрыманы каля 19.20 29 чэрвеня ў раёне плошчы Перамогі ў Віцебску. «Затрыманне правялі людзі, апранутыя ў форму супрацоўнікаў міліцыі, — паведаміў БелаПАН сын Правальскага Алег. — Бацька паспеў патэлефанаваць і паведаміць пра затрыманьне. Маці тэлефанавала ў 102. Удалося высветліць, што ён знаходзіцца ў РАУС».

ГОМЕЛЬ На плошчах Леніна й Паўстаньня падрыхтавана багата чырвона-белых мэталічных загарадак. Іх выгрузілі на тратуары насупраць гомельскага філіялу «Белтэлекаму», ля забаўляльнага цэнтру «Эўропа». На плошчы Паўстаньня загарадкі стаяць побач з танкам Т-34 — помнікам Вызваленьню.Недзе каля паловы на восьмую натоўп рушыў у кірунку вакзалу па праспекце Леніна. Аўтааматары падтрымлівалі натоўп сігналамі. Неўзабаве гамельчукі дайшлі да скрыжавання з Чырвонаармейскай, дзе іх ужо чакаў АМАП і міліцыянт з мегафонам. Ён загадаў удзельнікаў акцыі разыходзіцца направа і налева. Тых, хто вырашыў ісці налева, каля ЗАГСу Чыгуначнага раёна чакаў аўтазак. Там АМАП пачаў хапаць людзей. Сярод затрыманных — Руслан Усціменка, якога два тыдні таму ўжо забіралі на такой акцыі, Андрэй Паноў. Паводле папярэдніх дадзеных, ён і яшчэ 4 чалавекі дастаўленыя ў ІЧУ (ізалятар часовага ўтрыманьня).Сярод схопленых на вуліцах Гомеля ёсць трое грамадзянаў Расіі. Вядомыя іх прозвішчы: Самародаў, Паноў і Белас.

МАЗЫР. На плошчы Леніна галадскія ўлады ладзяць канцэртную праграму. За людзьмі назірае міліцыя. Пакуль тут нікога не затрымалі, - перадаюць мясцовыя праваабаронцы.

МАГІЛЁЎ. На чарговую акцыю, арганізаваную карыстальнікамі сацыяльных сетак у Магілёве сабралося паўтысячы людзей. Акцыя прайшла спакойна, міліцыя не праявіла цікавасці да яе ўдзельнікаў. Плошча Леніна, на якой мела адбыцца акцыя, на гэты раз была аддадзеная ўладамі БРСМу для правядзеньня свайго мерапрыемства.

МАЛАДЭЧНА Затрымана каля 20 чалавек. Прозьвішчы некаторых - Баршчэўскі, Скуратовіч, Асіеўскі, Саланенка. Сярод затрыманых - дзяўчына. Затрымлівалі выбарачна. Пакуль міліцыянты паводзяць сябе карэктна

НАВАПОЛАЦК На плошчы Будаўнікоў - «гарадское сьвята». Плошча ачэпленая міліцыяй, непадалёк знаходзяцца аўтамабілі з жаўнерамі ўнутраных войскаў. Мінакам тлумачаць, што на плошчы адбудзецца гарадзкое сьвята.Якое менавіта, ніхто не паведамляе.

САЛІГОРСК Затрымана 8 чалавек. Сярод іх - Ільля Шыла, Малачка, Насановіч, Іван Шыла, Уладзімер Шыла, Сьвятлана Шыла, Андрусь Тычына.

ВОРША Па заканчэньні акцыі затрыманы сябра аргкамітэту па стварэньні БХД Яўген Анішчанка і яшчэ адзін дэмакратычны актывіст.

ВАЎКАВЫСК На акцыю сабралася 82 чалавекі. Акцыя прайшла не на плошчы, а насупраць будынку РУУС. Удзельнікі акцыі пляскалі ў далоні і раздавалі мінакам пустыя лісты паперы. Не абышлося без правакацый, каля 19:15 да удзельнікаў акцыі падайшоў чалавек гадоў 40 і пачаў лаяцца на іх. Але ўдзельнікі акцыі «запляскалі» гэтага чалавека. Каля 19:25 да ўдзельнікаў акцыі падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі разысьціся, «бо ў іншым выпадку пачнуцца затрыманьні», удзельнікі акцыі пляскаючы пачалі разыходзіцца, паведамляе Радыё Свабода.

ПІНСК. Дваіх затрыманых на акцыі адпусцілі з РАУСа без складання пратаколаў.

КАЛІНКАВІЧЫ. На цэнтральную плошчу а 19 гадзіне выйшлі прыкладна паўтара дзясятка чалавек — найбольш моладзі.  Грамадзкая актывістка Людміла Краснасельская паведаміла, што да іх падыходзіў начальнік мясцовай міліцыі, ветліва пытаўся, чаго сабраліся. «Я адказала, што ў мяне тут прызначана спатканьне».Траіх маладзёнаў міліцыя павяла ў пастарунак.

РЭЧЫЦА. У Рэчыцы плошча Леніна была ачэплена міліцыяй і людзьмі ў цывільным. На змайстраваным да колішніх Дажынак летніку ўстанавілі відэакамэры. Усіх, хто выходзіў на плошчу, міліцыянты перапісвалі. Жыхар Рэчыцы Леанід Невар апавёў, што са сваім знаёмым, які гасьцяваў у горадзе, яны накіраваліся да Дняпра. Дарогу ім перапыніў адзін з намесьнікаў начальніка РАУСу, перапісаў прозьвішчы і запатрабаваў ісьці зь ім на гутарку ў аддзел. «Мы адказалі, што гутарыце з намі тут — навошта куды ісьці? А ў аддзел — дасылайце позву».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства