Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Рыжова дапыталі
https://spring96.org/be/news/44249
2011
2011-06-29T12:34:09+0300
2011-06-29T12:34:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
14-15 чэрвеня на некаторых сайтах зьявіўся заклік за подпісам былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Сяргея Рыжова з прапановай пачаць з 3 ліпеня агульнанацыянальную забастоўку.
У сувязі з гэтым яго ўжо дапыталі ў сьледчым упраўленьні папярэдняга расьследаваньня (СУПР) УУС Віцебскага аблвыканкама.
"... На мяне пачаўся ціск. Ужо 16 ліпеня я быў дастаўлены ў абласную пракуратуру, дзе мяне спрабавалі дапытаць па гэтай падставе і выпісалі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства аб масавых мерапрыемствах", - распавёў Рыжоў Сяргей Рыжоў.
Ён адзначыў, што ў сувязі з прывадам ў пракуратуру ён напісаў скаргу ў Гэнэральную пракуратуру, а таксама 27 чэрвеня абскардзіў вынесенае яму папярэджаньне.