Сябры АГП з Гомеля Андрэй і Кацярына Толчыны аштрафаваныя кожны на 155 тысячаў рублёў
Сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля Андрэй і Кацярына Толчыны аштрафаваны адміністрацыйнай камісіяй Савецкага раёну - кожны на 155 тысячаў рублёў
Пастановы камісіі за подпісам старшыні Міхаіла Шышкова спадары Андрэй і Кацярына Толчыны атрымалі поштай. На паседжаньне камісіі ў адміністрацыю Савецкага раёну спадароў Толчыных не выклікалі.
Як вынікае з пастановаў, штраф на сяброў АГП накладзены паводле артыкулу 172, часткі 3 Адміністрацыйнага кодэксу - распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных зьвестак, зьмест якіх наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.
Андрэй Толчын патлумачыў Радыё Свабода, што 24 красавіка ён з Кацярынай раздаваў каля ўнівэрмагу "Гомель" улёткі пра забарону аблвыканкамам чарнобыльскага мітынгу з удзелам Аляксандра Мілінкевіча.