viasna on patreon

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч месяц галадае ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы

2006 2006-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цяперашняя галадоўка Мікалая Аўтуховіча — пятая за два з паловай гады. У судзе, які гэтымі днямі адбываецца ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні, ён заявіў, што будзе працягваць галадаць, бо лічыць сябе невінаватым, у процілеглым выпадку ён бы прымаў ежу і не рызыкаваў сваім здароўем. Свой стан ён падтрымлівае толькі гарбатай зь мёдам.

Арыштаваны папрасіў, каб яму перадалі ў турму лекі. Ён, у прыватнасьці, мае праблемы з зубамі і дзяснамі, што стала вынікам ягоных галадовак пратэсту. Праўда, паводле адваката Галіны Івановай, афіцыйна ён ня робіць заяваў наконт свайго здароўя, хоча, каб суд не зацягваўся.

Судзяць Мікалая Аўтуховіча паводле другой часткі артыкулу 243 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, якім прадугледжана максымальнае пакараньне — да сямі гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе. Разам зь ім абвінавачаным па справе зьяўляецца дырэктар фірмы “Ніка-транс” Юры Лявонаў.

Мікалая Аўтуховіча спачатку пасадзілі ў сьледчы ізалятар мінулай восеньню, ён 74 дні галадаў за кратамі, каб яму зьмянілі меру стрыманьня. Яго перавялі пад хатні арышт, з-пад якога ён пазьней уцёк. Яго шукалі два месяцы і затрымалі 8 красавіка ў Менску, нагадвае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства