Актывісту БХД пагражаюць звальненнем за ўдзел у акцыях пратэсту
https://spring96.org/be/news/44185
2011
2011-06-24T12:23:11+0300
2011-06-24T12:23:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кобрынскага актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Станіслава Кучынскага, затрыманага 22 чэрвеня за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту, пагражаюць звольніць, калі ён працягне пратэставаць.
"Сёння мяне выклікалі да кіраўніцтва і сказалі, каб нікуды не хадзіў. Мяне прымусілі напісаць тлумачальную, папярэдзіўшы, што ў наступны раз санкцыі будуць больш жорсткімі. У тлумачальнай я напісаў, што праходзіў міма і мяне затрымалі за курэнне ля райвыканкаму", - адзначыў актывіст.
"Затым па афіцыйнай позве я пайшоў у міліцыю, дзе мне ўжо выпісалі афіцыйны штраф у памеры 3,5 тысяч. Я хачу назбіраць 10-рублёвых купюраў і заплаціць імі гэты штраф у банку", - паведаміў Станіслаў Кучынскі.